ГУРМАН. Гатуем беларускія дранікi і нямецкую салату з бульбы - «Свежие новости строительства» » Строительные Решения
Свежие новости строительства » Дайджест » ГУРМАН. Гатуем беларускія дранікi і нямецкую салату з бульбы - «Свежие новости строительства»
ГУРМАН. Гатуем беларускія дранікi і нямецкую салату з бульбы - «Свежие новости строительства»
Чужаземны карняплод не проста спадабаўся беларусам. З яго мы гатуем страву, якая нас аб’ядноўвае. Слава аб ёй грыміць на ўвесь свет. Дранiкi, шаноўнае спадарства! Падрабязнасцi — у матэрыяле карэспандэнта агенцтва «Мінск-Навіны». Фото Depositphotos Родам карняплод з Паўднёвай Амерыкі. Яго гісторыя

Чужаземны карняплод не проста спадабаўся беларусам. З яго мы гатуем страву, якая нас аб’ядноўвае. Слава аб ёй грыміць на ўвесь свет. Дранiкi, шаноўнае спадарства! Падрабязнасцi — у матэрыяле карэспандэнта агенцтва «Мінск-Навіны».


Фото Depositphotos

Родам карняплод з Паўднёвай Амерыкі. Яго гісторыя налічвае больш за 10 тысяч гадоў, а сельскагаспадарчай культурай расліна стала 5 тысяч гадоў таму.


У Еўропе бульбу паспрабавалі толькі ў XVI стагоддзі. У 1551-м географ Пэдра Сьеса да Леон прывёз яе ў Іспанію, а пазней апісаў пажыўныя ўласцівасці і смакавыя якасці клубняў. Італьянцы і швейцарцы таксама пакаштавалі навінку і з задавальненнем гатавалі розныя стравы з гэтага карняплода.


А ў Прусіі насельніцтва адмаўлялася саджаць расліну, бо атручвалася, ужываючы ў ежу не клубні, а ягады. Нібыта кароль Фрыдрых Вільгельм І Прускі нават загадаў адсякаць вушы і насы тым, хто пярэчыў сеяць новую культуру. Нядзіўна, што ў другой палове XVII стагоддзя бульба тут займала вялізныя палі.


Не пугу, а пернік выкарыстоўвалі ў Англіі: за вырошчванне гэтага карняплода сялян заахвочвалі грашыма.


У Францыі спачатку яго лічылі ежай беднякоў. У XVIII стагоддзі жонка Людовіка XVI Марыя-Антуанэта распарадзілася дадаць у каралеўскае меню вараную бульбу, а кветкі гэтай расліны яна прышпільвала да сукенкі ў якасці брошкі. Усё змянілася ў перыяд напалеонаўскіх войн, калі для салдат і коней патрабавалася запасці шмат ежы. Тут бульба і спатрэбілася.


Першыя пасадкі карняплода ў Расіі з’явіліся пры Пятры I.


У 1760-х Кацярына II вырашыла паспрабаваць выкарыстоўваць земляныя яблыкі ў галодныя гады. Яна даручыла Абраму Ганібалу (прадзеду Аляксандра Пушкіна), які быў знаёмы з гэтай культурай, заняцца ў сваёй сядзібе развядзеннем бульбы.


На беларускіх землях расліна з’явілася на стагоддзе раней, чым у Расіі, дзякуючы апошняму каралю Рэчы Паспалітай Станіславу Аўгусту Панятоўскаму. Міма гэтага надзвычай адукаванага чалавека не праходзілі ніякія навінкі, у тым ліку сельскагаспадарчыя і кулінарныя!


У бульбе шмат крухмалу, вітамінаў С, В2, В3, В6 і такіх карысных мікраэлементаў, як калій, фосфар, магній, кальцый, жалеза, марганец, медзь і цынк.


У наш час праводзіцца фестываль бульбы ў Самахвалавічах, на якім можна пакаштаваць новыя знаходкі селекцыянераў. А 5 чэрвеня 2018 года ў Мінску на тэрыторыі міжнароднай выставы «Белагра» адбыўся Дзень бульбы. Не абышлося і без вялізнай бабкі, якую госці свята з’елі літаральна за хвіліну. Мы ж прыгатуем тры стравы з гэтай агародніны.


Нямецкая бульбяная салата


ГУРМАН. Гатуем беларускія дранікi і нямецкую салату з бульбы - «Свежие новости строительства»
Бульба — 400 г, сярэднія салёныя агуркі — 4 шт., невялікія чырвоныя цыбуліны — 2 шт., маленькая цытрына — 1 шт., пучок пятрушкі, французская гарчыца — 1 ст. л., духмяны алей — 40 мл, соль, чорны перац.

Бульбу адварваем у мундзіры да мяккасці каля 25 хвілін. З цытрыны дробнай таркай здымаем цэдру. Разразаем цытрыну, выдаляем костачкі і выціскаем сок. Для запраўкі змешваем цэдру і сок цытрыны, гарчыцу, алей і перац. Чысцім цыбулю, наразаем сярэднім пёрам, кладзем у запраўку. Пятрушку тонка рэжам, запраўляем дробкай солі і сячэм нажом. Дадаем у запраўку. Акуратна чысцім гарачую бульбу, наразаем лустачкамі і заліваем запраўкай, пакуль бульба цёплая. Астуджваем 10 хвілін. Тонка наразаем агуркі і дадаем да салаты.


 Бульбяны крэм-суп з куркумай




Бульба — 4–5 шт., вяршкі (15–20 %) — 100 мл, часнык — 2 зубчыка, куркума — 1–2 ч. л., лаўровы ліст — 1 шт., яблык кісла-салодкi — 1 шт., імбір марынаваны — 1 ст. л., духмяны перац — 2–3 гарошыны, соль.


Бульбу чысцім і наразаем адвольнымі кавалачкамі. Заліваем літрам гарачай вады. Дадаем лаўровы ліст, соль, духмяны перац і часнык. Варым да гатоўнасці 15–20 хвілін.


Перакладаем бульбу ў чару блендара, дадаем трохі бульбоўнага адвару, вяршкі і куркуму. Перабіваем да аднастайнага крэмавага стану. Гушчыню супу рэгулюем адварам бульбы.


Яблык наразаем дробным кубікам, марынаваны імбір здрабняем і ўпрыгожваем імі суп.


Беларускія дранікi


Бульба — 12 шт., цыбуля — 1 шт., алей, соль.

Бульбу чысцім, мыем і тром на дробнай тарцы разам з цыбуляй. Солім і добра змешваем да аднастайнай кансістэнцыі.


На патэльні разаграваем алей і выкладваем бульбяное цеста ў выглядзе невялікіх аладак. Абсмажваем дранікі з двух бакоў 2–3 хвіліны да румянай скарыначкі. Падаем са смятанай.


Еще материалы рубрики:


ГУРМАН. Готовим молочный коктейль и нежный пирог с ежевикой


ГУРМАН. Готовим вкусно: рецепты минских блюд


ГУРМАН. Готовим вкусно: рецепты куриных котлет со сливочным маслом и королевской ватрушки


ГУРМАН. Готовим суп и салат из дыни


ГУРМАН. Готовим салат с креветками, дыней, арбузом и руколой


Смотрите также:







Цитирование статьи, картинки - фото скриншот - Rambler News Service.
Иллюстрация к статье - Яндекс. Картинки.
Есть вопросы. Напишите нам.
Общие правила  поведения на сайте.

{full-story limit="10000"}
Ctrl
Enter
Заметили ошЫбку?
Выделите текст и нажмите Ctrl+Enter
Мы в
Комментарии
Минимальная длина комментария - 50 знаков. комментарии модерируются
Комментариев еще нет. Вы можете стать первым!

Смотрите также
интересные публикации